Проекты

Основные разделы сайта

Поздравляем ООО «ЗАПАГРОМАШ» и ООО «ДИАМАНТПРОМ»!

По результатам республиканского конкурса «Лепшы прадпрымальнiк 2011 года» партнерское предприятие Союза,  ООО «Запагромаш», признано победителем в номинации «Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння». Партнерское предприятие Союза,  ООО «Диамантпром», стал лауреатом в номинации ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю“.  Поздравляем!

Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу
”Лепшы прадпрымальнiк 2011 года“

1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу ”Лепшы прадпрымальнiк 2011 года“ за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаць:
1.1. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў“:
пераможцам
сумеснае прадпрыемства ”БEЛIТА“ таварыства з абмежаванай адказнасцю, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Падлiпскi Вiктар Вiктаравiч);
лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства ”ВIТЭКС“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Цярэшчанка Вiктар Аляксеевiч);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Контэ Спа“, г.Гродна (дырэктар – Машков Андрэй Юр’евiч);
1.2. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання“:
пераможцам
замежнае прыватнае ўнiтарнае вытворчае прадпрыемства ”Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусiя“ прыватнай кампаніі з абмежаванай адказнасцю ”КК Бэўрыджыз Холдзінгз II Б.В.“, Мiнская вобласць, Мiнскi раён, пас.Калядзічы (генеральны дырэктар – Дзянiсаў Аляксандр Пятровiч);
лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства ”Партнёр і К“, Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в.Козенкі (дырэктар – Красюк Мiкалай Дзмiтрыевiч);
замежнае прыватнае ўнiтарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства ”СТАРАЯ КРЭПАСЦЬ“, Магілёўская вобласць, г.Бабруйск (дырэктар – Бялоў Вiталiй Вiктаравiч);
1.3. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння“:
пераможцам
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЗАХАГРАМАШ“, г.Мiнск (дырэктар - Пячура Iван Рыгоравіч);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Біяком Тэхналогія“, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в.Райста (дырэктар – Гецольд Генадзій Вацлававіч);
наваполацкае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”IНТЭП“, Віцебская вобласць, г.Наваполацк (дырэктар – Салагуб Генадзій Міхайлавіч);
1.4. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi“:
пераможцам
адкрытае акцыянернае таварыства ”БЕЛБУД“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Навіцкі Мікалай Васільевіч);
лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства ”СПЕЦАРГБУД“, Мінская вобласць, Мінскі раён, паўночна-ўсходні бок зямель ДРБУ-735 каля вёскі Новы Двор, Навадворскага сельскага Савета Мінскага раёна Мінскай вобласці, АКБ (дырэктар – Канановіч Войцех Вячаслававіч);
адкрытае акцыянернае таварыства ”Буравая кампанія ”Дэльта“, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, в.Баршчоўка (дырэктар – Чарнашэй Мікалай Васільевіч);
1.5. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання“:
пераможцам
замежнае прыватнае ўнітарнае гасцінічнае прадпрыемства ”МIНСК ПРЫНЦЭС АТЭЛЬ“ акцыянернага таварыства ”IРАДА“, г.Мiнск (дырэктар – Джанатан Сабахацін);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”НОВЫ АЛЬЯНС“, г.Мiнск (дырэктар – Чэгрынец Сяргей Уладзiмiравiч);
закрытае акцыянернае таварыства ”Фенек“, г.Віцебск (дырэктар – Петрушэнка Ларыса Валянцінаўна);
1.6. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю“:
пераможцам
закрытае акцыянернае таварыства ”СЕВЕРСТАЛЬБЕЛ“, г.Мiнск (дырэктар – Кошэль Валерый Уладзiмiравiч);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Дыямантпрам“, г.Мiнск (дырэктар – Клейн Аляксандр Аляксандравiч);
сумеснае прадпрыемства ”Аўтасалон-АV“ таварыства з абмежаванай адказнасцю, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Туркiн Уладзiслаў Сяргеевiч);
1.7. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi“:
пераможцам
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Лекфарм“, Мiнская вобласць, г.Лагойск (дырэктар – Падабед Iрына Вячаславаўна);
лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства ”БЕЛАСЕПТЫКА“, Мiнскi раён, в.Цнянка (генеральны дырэктар – Аляксандраў Аляксандр Уладзiмiравiч);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ТрайплФарм“, Мiнская вобласць, г.Лагойск (дырэктар – Арцюшчык Станiслаў Васільевіч);
1.8. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк – арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi“:
пераможцам
замежнае прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства ”ВЕЗА-Г“, г.Гомель (дырэктар – Скурат Віктар Дзмітрыевіч);
лаўрэатамi
замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”БЕЛОР-ДЫЗАЙН“, г.Мінск (генеральны дырэктар – Краснякоў Iгар Iванавіч);
замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЭПАМ Сістэмз“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Дзiвiн Сяргей Федаравiч);
1.9. у намiнацыi ”Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка“:
пераможцам
сялянскую гаспадарку ”АЛIМП-АГРА“, Мінская вобласць, Уздзенскi раён, в.Дзешчанка (кiраўнiк гаспадаркi – Лойка Юрый Вадзiмавiч);
лаўрэатамi
сялянскую (фермерскую) гаспадарку ”Спадчына-плюс“, Гродзенская вобласць, Свiслацкi раён, в.Грынкi (кiраўнiк гаспадаркi – Лiнкевiч Барыс Яўгеньевіч);
сялянскую (фермерскую) гаспадарку ”Берасцейскае “, Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в.Тэльмы-1 (кiраўнiк гаспадаркi – Леванюк Iгар Яраслававіч);
1.10. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг“:
пераможцам
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Чукісава Мікалая Уладзіміравіча, г.Магілёў;
лаўрэатамi
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Касяка Генадзiя Георгіевiча, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в.Голацк;
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Віадэн Медыя“, г.Мінск (дырэктар – Хайцін Эдо);
1.11. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг“:
пераможцам
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Свет фітнэсу“, г.Мінск (генеральны дырэктар – Фіневіч Дзмітрый Васільевіч);
лаўрэатамi
замежнае прыватнае фiзкультурна-аздараўляльнае ўнiтарнае прадпрыемства ”РОЯЛ ПРЫНЦЭС“, г.Мiнск (выконваючы абавязкі дырэктара – Ляцкая Святлана Вацлаваўна);
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Шахновіч Алену Міхайлаўну, Мінская вобласць, г.Слуцк;
1.12. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне турызму“:
пераможцам
прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ”Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызма“, г.Мінск (дырэктар – Гнедая Марына Уладзіміраўна);
лаўрэатамі
таварыства з дадатковай адказнасцю ”Амега-тур“, г.Магiлёў (дырэктар – Клiмянкоў Леанiд Яўгеньевiч);
таварыства з дадатковай адказнасцю ”ВІАПОЛЬ“, г.Мінск (дырэктар – Патаева Галіна Рамуальдаўна);
1.13. у намiнацыi ”Лепшы суб’ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва“:
пераможцам
камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства ”Гомельскі абласны інфармацыйна-метадычны цэнтр“, г.Гомель (дырэктар – Маісейкін Аляксандр Сямёнавіч);
лаўрэатамi
інфармацыйна-кансультацыйнае таварыства з дадатковай адказнасцю ”БЕЛІНМЭНЭДЖМЕНТ“, г.Мінск (дырэктар – Сеўрукевіч Наталля Ігараўна);
прыватнае кансалтынгавае ўнiтарнае прадпрыемства ”БелТрастiнфо“, г.Гомель (дырэктар – Мiжэвiч Тамара Мiхайлаўна);
1.14. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр“:
пераможцам
прыватнае транспартна-экспедыцыйнае ўнiтарнае прадпрыемства ”Iнтэртрансэкспедыцыя“, Мiнская вобласць, г.Дзяржынск (дырэктар – Смоляр Андрэй Анатольевіч);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”МасцерЛагiстык“, г.Брэст (дырэктар – Шумскi Эдуард Iванавiч);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЛЛК-НАФТАН“, Віцебская вобласць, г.Наваполацк (генеральны дырэктар – Катульскі Пётр Васільевіч);
1.15. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк – арганiзатар новых рабочых месцаў“:
пераможцам
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЕЎРАГАНДАЛЬ“, г.Мінск (дырэктар - Зубкоў Андрэй Уладзіміравіч);
лаўрэатамi
адкрытае акцыянернае таварыства ”Задняпроўе“, г.Магілёў (дырэктар – Шапнеўскі Ігар Валер’евіч);
таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЭЛЕКТРАСЭРВIСIКО“, г.Мінск (дырэктар – Хоміч Андрэй Георгіевіч);
1.16. у намiнацыi ”Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам“:
пераможцам
адкрытае акцыянернае таварыства ”Банк Масква – Мінск“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Ракавец Аляксандр Адамавіч);
лаўрэатамi
адкрытае акцыянернае таварыства ”Белзнешэканамбанк“, г.Мінск (старшыня праўлення – Калаур Павел Уладзіміравіч);
закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь), г.Мiнск (старшыня праўлення – Iваноў Уладзiмiр Уладзіміравіч).
2. Узнагародзiць дыпломамi ”Ганаровы прадпрымальнiк“ сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Лекфарм“, Мiнская вобласць, г.Лагойск, i прыватнае транспартна-экспедыцыйнае ўнiтарнае прадпрыемства ”Iнтэртрансэкспедыцыя“, Мiнская вобласць, г.Дзяржынск, якія на працягу трох гадоў з’яўлялiся пераможцамi рэспублiканскiх конкурсаў ”Лепшы прадпрымальнiк 2009 года“, ”Лепшы прадпрымальнiк 2010 года“, ”Лепшы прадпрымальнiк 2011 года“.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка