Проекты

Основные разделы сайта

«ЗВЕЗДА» - о проекте «НПББ-2011»

 Дзелавая супольнасць апублікавала праект Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі 2011 — ён размешчаны у газеце "Саюз прадпрымальнікаў" і на сайтах бізнэс-асацыяцый. Як патлумачыў Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, разам з апублікаваннем праекта стартуе і кампанія "Ад дзвярэй да дзвярэй", падчас якой тэкст праекта Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі-2011 будзе дастаўлены валанцёрамі ў офісы беларускіх фірм, а таксама ў дзяржаўныя органы.

http://www.zvyazda.minsk.by

 Дзелавая супольнасць апублікавала праект Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі 2011 — ён размешчаны у газеце "Саюз прадпрымальнікаў" і на сайтах бізнэс-асацыяцый. Як патлумачыў Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, разам з апублікаваннем праекта стартуе і кампанія "Ад дзвярэй да дзвярэй", падчас якой тэкст праекта Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі-2011 будзе дастаўлены валанцёрамі ў офісы беларускіх фірм, а таксама ў дзяржаўныя органы.

Прадпрымальнікі данясуць Нацыянальную платформу бізнэсу Беларусі-2011 да кожных дзвярэй: чыноўніцкіх, і прадпрымальніцкіх

Дзелавая супольнасць апублікавала праект Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі 2011 — ён размешчаны у газеце "Саюз прадпрымальнікаў" і на сайтах бізнэс-асацыяцый. Як патлумачыў Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, разам з апублікаваннем праекта стартуе і кампанія "Ад дзвярэй да дзвярэй", падчас якой тэкст праекта Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі-2011 будзе дастаўлены валанцёрамі ў офісы беларускіх фірм, а таксама ў дзяржаўныя органы.

 

Асноўныя прыярытэтныя напрамкі рэфармавання дзелавога клімату краіны ў праекце платформы падзелены на сем раздзелаў: добрасумленная канкурэнцыя і роўныя ўмовы гаспадарання, правы ўласнасці і рост прыватнага сектара, падатковая сістэма і бухгалтарскі ўлік, дэбюракратызацыя і лібералізацыя, доступ да фінансаў і інавацыйнае развіццё, партнёрства і давер бізнэсу і ўлады. Такім чынам, усяго сфармулявана 101 пытанне, якія варта вырашыць для паляпшэння дзелавога клімату ў нашай краіне. Да 25 лютага бізнэс-асацыяцыі будуць ладзіць грамадскія абмеркаванні платформы бізнэсу (у тым ліку і ў рэгіёнах), прымаць прапановы і ўдакладненні ад усіх зацікаўленых асоб — прадпрымальнікаў, чыноўнікаў, эканамістаў, экспертаў і гэтак далей. Потым, 2 сакавіка будзе праведзена ХІІ Асамблея дзелавых колаў, дзе пройдзе канчатковае абмеркаванне тэксту Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі-2011 і яе зацвярджэнне. У выніку, з улікам усіх правак, тэкст платформы будзе надрукаваны асобнай кніжкай, якая, паводле слоў Уладзіміра Карагіна, будзе афіцыйна "ўручана Прэзідэнту, кожнаму міністру, кожнаму члену ўрада і кожнаму парламентарыю".

 

— Мы ўважліва паставімся і да прапаноў людзей, што працуюць у сістэме дзяржкіравання, якія таксама ўнясуць сваю лепту ў падрыхтоўку платформы, — падкрэсліў Уладзімір Карагін. — У чым асаблівасць падрыхтоўкі платформы гэтага года — што ўпершыню паралельна рыхтуецца тэкст пастановы ўрада з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы № 4. Можна сказаць, што ідзе ўзаемны працэс. Мы чакаем, што ад такой працы будзе вынік, і заклікаем, каб уся дзелавая супольнасць далучылася да гэтага працэсу — трэба прачытаць, вывучыць, унесці прапановы, прыняць удзел у абмеркаванні і ўключыцца ў рэалізацыю.

 

— У нас так склалася, што ўлада мае вельмі цяжкі дыялог з палітычнымі партыямі, з нашай экспертнай супольнасцю, але пры гэтым улада мае актыўныя стасункі з бізнэсам. І часта дастаткова лёсавызначальныя рашэнні прымаюцца якраз-такі з улікам парад бізнэсу, а не экспертаў, — кажа Віктар Маргелаў, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. — У гэтым плане наша платформа ўнікальная. Раней у нас былі асобныя прапановы, асобныя перамогі, асобныя паразы — пры гэтым дзелавую супольнасць папракалі ў недастатковым канструктывізме, сістэмнасці, настойлівасці. Так было, пакуль мы не зразумелі, што патрэбны дакумент, які быў бы кіруючай сілай для працы і пазіцыі дзелавой супольнасці. Не ведаю, наколькі гэта супадзенне, але з таго часу, як мы пачалі фарміраваць платформы, па сутнасці, у нас пачалася лібералізацыя эканамічных адносін, — сказаў Віктар Маргелаў пра важнасць платформы для бізнэсу і грамадства.

 

Пры стварэнні праекта Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі дзелавая супольнасць улічвала і прынятую Дырэктыву № 4 . Подробнее про недвижимость вы можете прочитать в блоге на сайте realityzivota.cz - покупка недвижимости в Праге дистанционно. )"Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь":

 

— Дырэктыву за адзін момант не рэалізуеш — гэта дакумент стратэгічны, над якім трэба працаваць працяглы перыяд. Наша платформа абнаўляецца кожны год і ўлічвае новую рэальнасць — уваходжанне Беларусі ў адзіную эканамічную прастору, у Мытны саюз, — тлумачыць Аляксандр Калінін, старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў. — Мы ставім пытанні, якія не падымаліся раней: па падатковай сістэме былі рэалізаваны прапановы папярэдніх платформ, і мы атрымалі дастаткова простую падатковую сістэму, але застаўся высокі падатковы ціск — яго трэба выраўноўваць у рамках Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы: зніжаць стаўкі ПДВ, зніжаць адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пытанні няпростыя, сацыяльныя, якія закранаюць рэформу пенсійнай сістэмы. У платформе ўлічваецца тое, што сітуацыя пастаянна мяняецца, мы там разглядаем новыя задачы, якія нельга ўнесці ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы. Дарэчы, мы таксама бачым, што Дырэктыва № 4 не ўсімі чыноўнікамі ўспрынята і выконваецца — гэта трэба паказваць у платформе і знішчаць спробы асобных супрацоўнікаў дзяржапарату ініцыяваць новыя рэчы, якія супярэчаць дырэктыве. Нас насцярожвае рашэнне і механізм яго рэалізацыі па "Пінскдрэве", ёсць шмат пытанняў па выраўноўванні канкурэнцыі паміж дзяржаўным і недзяржаўным сектарам, вялікая праблема з бюджэтаёмістымі галінамі (напрыклад, адукацыяй і аховай здароўя), дзе праз цэнаснае рэгуляванне фактычна не даюць развівацца прыватнаму капіталу і гэтак далей. Мы спадзяёмся, што платформа будзе тым дакументам, які кансалідуе ўсе прадпрымальніцкія арганізацыі і з якім сур'ёзна папрацуе ўрад, — рэзюмаваў Аляксандр Калінін.

 

Дарэчы, варта адзначыць, што дзелавая супольнасць сапраўды на сёння аб'ядналася — 28 студзеня на пасяджэнні Кансультатыўна-каардынацыйнай нарады дзелавых супольнасцяў былі ўхвалены прапановы ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы № 4, прычым пад адзіным дакументам на 43 старонкі падпісаліся кіраўнікі вядучых бізнэс-аб'яднанняў: БСП, БСПН імя Куняўскага, БНПА, МССПіП, СЮА "РКП" і Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

 

Разам з тым, нягледзячы на падпісаную кіраўніком дзяржавы дырэктыву, на сёлетні год, які абвешчаны годам прадпрымальнасці, і на платформу бізнэсу не ўсе дзяржаўныя органы добра разумеюць, чаго сапраўды хочацца айчыннаму бізнэсу:

 

— Пакуль ідзе працэс рэалізацыі Дырэктывы № 4 і падрыхтоўкі платформы, нараджаюцца новыя ініцыятывы. Да нас прыйшоў ліст з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, дзе апісваецца ініцыятыва Вярхоўнага суда: яны прапаноўваюць пры стварэнні камерцыйных арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, стварыць разам са статутным фондам яшчэ і спецыяльны фонд для кампенсацыі магчымых рызык, звязаных з іх дзейнасцю. Як лічыць Вярхоўны суд, стварэнне такога фонду дазволіла б мінімізаваць магчымыя негатыўныя наступствы дзейнасці камерцыйных арганізацый і ІП, — паведаміў Уладзімір Карагін пра новую ініцыятыву і выказаў сваё меркаванне на гэты конт. — Зараз кожнаму прапануецца "змярцвіць" дзясяткі, сотні мільярдаў рублёў, каб мець нейкі запас на выпадак, калі нешта адбудзецца. Гэтую ініцыятыву нават цяжка ацаніць, гэта нейкая недарэчнасць з пункту гледжання эканомікі, калі ў прадпрыемстваў не хапае абаротных сродкаў.

 

Сёння Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў ужо напісаў адказ у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, дзе выказана меркаванне, што такая ініцыятыва па абавязковым стварэнні "спецыяльнага фонду кампенсацыі магчымых рызык" адмоўна адаб'ецца на ўсіх суб'ектах гаспадарання, бо вядзе да неапраўданага замарожвання абаротных грашовых сродкаў, а значыць, павелічэння сабекошту тавараў (выкананых прац, паслуг) і падрыву платаздольнасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрымальнікаў.

 

— На жаль, такія прапановы працягваюць паступаць. І вельмі добра, што Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь адпраўляе дакументы нам на экспертызу, — кажа Уладзімір Карагін. — Але ж некаторыя дакументы могуць нас і абмінуць, бо пакуль сістэма абавязковай экспертнай ацэнкі не ўся склалася.

 

Павел БЕРАСНЕЎ.