Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за карыстанне нерухомымі матэрыяльнымі гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі (іх часткамі) і іх тэрыторыямі

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта 

Рэспублiкi Беларусь

18.10.2007 № 527

(у рэдакцыі

Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

_________№_____ )

 

Палажэнне

аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў

за карыстанне нерухомымі матэрыяльнымі

гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі (іх часткамі) і іх тэрыторыямі

 

  1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак ажыццяўлення адлiчэнняў за карыстанне нерухомымі матэрыяльнымі гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі (іх часткамі), пералічанымі ў абзацах другім і трэццім часткі першай пункта 2 дадзенага Палажэння (далей - каштоўнасці (іх часткі)), і іх тэрыторыямі (далей – адлічэнні).
  2. Адлічэнні ажыццяўляюцца за карыстанне:

каштоўнасцямі (іх часткамі), якія знаходзяцца ў г.Мінску, абласных цэнтрах, гарадах абласнога і раённага падпарадкавання незалежна ад катэгорыі;

каштоўнасцямі (іх часткамі) катэгорый “0”, “1” незалежна ад месца іх знаходжання;

тэрыторыямі каштоўнасцей, названых у абзацах другім і трэцім гэтага пункту, на якіх размяшчаюцца нестацыянарныя аб’екты гандлю або нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання.

Для мэт сапраўднага ўказа пад тэрыторыяй каштоўнасці неабходна разумець:

для асобна размешчанай каштоўнасці - прылягаючую да гэтай каштоўнасцi тэрыторыю ў межах  5-мятровай зоны  ад межаў помніка архітэктуры, якім з’яўляецца гэтая каштоўнасць;

для каштоўнасцей, якія ўваходзяць  у склад комплексу або ансамбля каштоўнасцей, - агульную тэрыторыю комплексу або ансамбля, у межах устаноўленых адпаведным праектам зоны аховы.

  1. Плацельшчыкамі адлічэнняў (далей - плацельшчыкі) з’яўляюцца:

юрыдычныя, фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца ўласнікамі (карыстальнікамі*) каштоўнасцей (іх частак);

___________________________________

* Пад карыстальнікамі ў дадзеным Палажэнні маецца на ўвазе юрыдычныя асобы, за якімі каштоўнасці, іх часткі замацаваны на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання.

уладальнікі іншых праў на каштоўнасці (іх часткі) па дагавору з уласнікам (карыстальнікам) гэтых каштоўнасцей (іх частак) – у выпадку перадачы каштоўнасці, яе часткі ў арэнду, па дагавору бязвыплатнага карыстання або іншаму віду грамадзянска-прававога дагавора, калі такі абавязак па выплаце адлічэнняў прадугледжаны ў дагаворы арэнды або іншым дагаворы з ўласнікамі (карыстальнікамі) каштоўнасцей (іх частак);

землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны каштоўнасці.

  1. Абавязак па выплаце адлічэнняў не распаўсюджваецца на:

уласнікаў (карыстальнікаў) аб’ектаў жыллевага фонду, якія не выкарыстоўваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці за выключэннем выпадка, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта;

уласнікаў (карыстальнікаў) каштоўнасцей (іх частак), землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны каштоўнасці, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі органамі, некамерцыйнымі арганізацыямі, дзяржаўнымі камерцыйнымі арганізацыямі, якія атрымліваюць субсідыі з бюджэту, за выключэннем выпадка, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта;

карыстальникаў каштоўнасці (яго часткі) або землекарыстальнікаў тэрыторыі, на якой размяшчаюцца нестацыянарныя аб’екты гандлю або нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, переданай ім па дагавору арэнды па дагавору бязвыплатнага карыстання або іншаму віду грамадзянска-прававога дагавора, - у выпадках, калі яны адносяцца да асоб, названых у абзацах трэцім і шостым часткі першай гэтага пункта;

уладальнікаў (карыстальнікаў) каштоўнасцяў (іх частак), на якіх у адпаведнасці з заканадаўствам праводзяцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы – на перыяд іх правядзення у межах тэрмінаў, устаноўленых праектнай дакументацыяй на іх правядзенне;

юрыдычныя асобы, якія выкарыстоўваюць працу інвалідаў, калі сярэдняя колькасць інвалідаў у іх за адпаведны справаздачны перыяд складае не менш 50% ад сярэдняй колькасці работнікаў у гэты перыяд.    

У выпадку, калі асобы, вызваленыя ад неабходнасці ажыццяўлення адлічэнняў у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, заключаюць дагаворы аб перадачы каштоўнасці (яе часткі) ў арэнду, па дагавору бязвыплатнага карыстання або іншаму віду дагавора  іншым асобам, якія ад такіх адлічэнняў не вызваляюцца, адпаведны дагавор павінен утрымліваць абавязак такіх асоб па выплаце адлічэнняў.

  1. Плацельшчыкі робяць адлічэнні ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

Адлiчэннi ўносяцца уласнікамі самастойна або карыстальнікамі (на падставе умоў заключанага з уласнікам дагавора) на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры штогод не пазней 10 лютага года, які наступае за справаздачным годам, за кожную каштоўнасць з указаннем назвы, адрасу і плошчы гэтай каштоўнасці (яе часткі) або яе тэрыторыі.

За несваечасовае ажыццяўленне адлічэнняў з плацельшчыкаў спаганяецца пеня ў памеры 0,01 працэнта ад сумы несваечасова пералічаных адлічэнняў за кожны дзень пратэрмiноўкi плацяжу.

  1. Плацельшчыкі ажыццяўляюць адлічэнні ў памерах, вызначаных на падставе разліку, зробленага ўласнікамі (карыстальнікамі) каштоўнасцей (іх частак), землекарыстальнікамі, на зямельных участках якіх размешчаны каштоўнасці, у парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.
  2. Памер штогадовых адлічэнняў вызначаецца:

7.1. у выпадку, калі памер плошчы адной каштоўнасці (яе часткі) або тэрыторыі каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання, аднаго плацельшчыка, які ажыццяўляе адлічэнні, меншы або роўны 100 м2,  – па формуле:  

Адл = В х SГКК х (К12), дзе:

В – устаноўлены заканадаўствам памер базавай велічыні, якая дзейнічае на момант аплаты;

SГКК – плошча (м2) адной каштоўнасці (яе часткі), якая займаецца адным плацельшчыкам, плошча тэрыторыі каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання;

К1 – каэфіцыент, які ўлічвае катэгорыю каштоўнасці і складае для каштоўнасцей катэгорыі “0” – 0,18, катэгорыі “1” – 0,16, катэгорыі “2” – 0,14, катэгорыі “3” – 0,12 і “без катэгорыі” – 0,10;

К2 – каэфіцыент, які ўлічвае месца знаходжання каштоўнасці і для г.Мінска складае 0,05, для абласных цэнтраў і гарадоў абласнога падпарадкавання – 0,04, для гарадоў раённага падпарадкавання – 0,02.

7.2. у выпадку, калі памер плошчы адной каштоўнасці (яе часткі)  або тэрыторыі  каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання, аднаго плацельшчыка, які ажыццяўляе адлічэнні, большы за 100 м2, – па формуле:

Адл = (Вх100х(К12) + (Вх(SГКК-100)х0,005), дзе:

В – устаноўлены заканадаўствам памер базавай велічыні, якая дзейнічае на момант аплаты;

SГКК – плошча (м2) адной каштоўнасці (яе часткі), якая займаецца адным плацельшчыкам, плошча тэрыторыі каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання;

К1 – каэфіцыент, які ўлічвае катэгорыю каштоўнасці і складае для каштоўнасцей катэгорыі “0” – 0,18, катэгорыі “1” – 0,16, катэгорыі “2” – 0,14, катэгорыі “3” – 0,12 і “без катэгорыі” – 0,10;

К2 – каэфіцыент, які ўлічвае месца знаходжання каштоўнасці і для г.Мінска складае 0,05, для абласных цэнтраў і гарадоў абласнога падпарадкавання – 0,04, для гарадоў раённага падпарадкавання – 0,02;

7.3. пры разліку памераў адлічэнняў у адносінах да каштоўнасцей катэгорый “0”, “1”, якія не размешчаны ў г.Мінску, абласных цэнтрах, гарадах абласнога і раённага падпарадкавання, каэфіцыент К2 не прымяняецца.

Пры вызначэнні значэння SГКК у разлік прымаецца плошча адной каштоўнасці (яе часткі), якая займаецца плацельшчыкам, за выключэннем лесвічных клетак, ліфтавых шахт, санвузлоў, вонкавых пляцовак (гаўбцоў, балконаў, лоджый, тэрас і г.д.), а таксама памяшканняў, прызначаных для размяшчэння інжынернага абсталявання і інжынерных сетак, акрамя выпадку, калі названыя часткі каштоўнасці перададзены ў арэнду, па дагавору бязвыплатнага карыстання або іншаму віду дагавора, плошча тэрыторыі каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання.

  1. У выпадку змены плацельшчыка разлік адлічэнняў ажыццяўляецца прапарцыянальна дням у каляндарным годзе, у якім дзейнічала права ўласнасці (карыстання) або іншае права валодання на каштоўнасць (яе частку),  права на адпаведны зямельны ўчастак.

У выпадку змянення на працягу каляндарнага года значэння SГКК, з улікам патрабаванняў, устаноўленых пунктам 7 дадзенага Палажэння, прапарцыянальна мяняецца памер адлічэнняў.

  1. Уласнік (карыстальнік) адной каштоўнасці (яе часткі), землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана каштоўнасць, да 15 студзеня года, наступнага за справаздачным, прадстаўляе ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога размешчана гэтая каштоўнасць, інфармацыю, якая павінна ўтрымліваць:

дадзеныя аб назве і месцы знаходжання каштоўнасці (яе часткі), тэрыторыі  каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання, за якія павінны ажыццяўляцца адлічэнні;

памер плошчы, якую займае адзін плацельшчык;

поўная назва юрыдычнай асобы, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага  прадпрымальніка, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі;

каляндарны перыяд (колькасць дзён) валодання адпаведнымі правамі на каштоўнасць (яе частку), тэрыторыю каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання, ў справаздачным годзе;

звесткі аб памерах штогадовых адлічэнняў з разлікам адлічэнняў на адпаведныя плошчы адной каштоўнасці (яе часткі) і (або) тэрыторыі каштоўнасці, на якой размяшчаецца нестацыянарны аб’ект гандлю або нестацыянарны аб’ект грамадскага харчавання;

інфармацыю аб пералічаных адлічэннях з указаннем нумара і даты адпаведных плацёжных дакументаў, якія пацвярджаюць ажыццяўленне адлічэнняў.

  1. Непрадстаўленне ўласнікам (карыстальнікам) каштоўнасці (яе часткі), землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана каштоўнасць, звестак, прадугледжаных пунктам 9 дадзенага Палажэння, не вызваляе плацельшчыкаў ад абавязку па ажыццяўленню адлічэнняў.
  2. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню:

11.1. на падставе інфармацыі, атрыманай ад уласнікаў (карыстальнікаў) каштоўнасцей (яе частак), землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны каштоўнасці, і іншай інфармацыі вядзе спіс плацельшчыкаў адлічэнняў з уключэннем у яго звестак, названых у абзацах другім – сёмым пункта 9 дадзенага Палажэння;

11.2. аказвае метадычную дапамогу плацельшчыкам адлічэнняў, уласнікам (карыстальнікам) каштоўнасцей (іх частак), землекарыстальнікам, на зямельных участках якіх размешчаны каштоўнасці, па вызначэнні памеру адлічэнняў, умовах і тэрмінах іх выплаты; 

11.3. ажыццяўляе праверку разліку памераў адлічэнняў на падставе фактычных звестак;

11.4. кантралюе і забяспечвае своечасовасць і паўнату ажыццяўлення адлічэнняў плацельшчыкамі;

11.5. накіроўвае да 20 лютага года, наступнага за справаздачным, у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню спіс плацельшчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, з указаннем звестак, названых у абзацах другім – сёмым пункта 9 дадзенага Палажэння, у электронным выглядзе;

11.6. прымае меры па спагнанні непералічаных своечасова адлічэнняў і пені, прадугледжанай часткай трэцяй пункта 5 дадзенага Палажэння, у тым ліку ў судовым парадку.

  1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню:

12.1. абагульняе атрыманыя ад мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню звесткі і да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, накіроўвае ў Міністэрства культуры спіс плацельшчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі адпаведнай вобласці, г.Мінска, з указаннем звестак, названых у абзацах другім – сёмым пункта 9 дадзенага Палажэння, у электронным выглядзе;  

12.2. кантралюе выкананне патрабаванняў дадзенага Палажэння на тэрыторыі адпаведнай вобласці, г. Мінска, а таксама выкананне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню функцый, прадугледжаных пунктам 11 дадзенага Палажэння, аказвае ім метадычную дапамогу па пытаннях прымянення дадзенага Палажэння.

  1. Міністэрства культуры:

13.1. аказвае метадычную дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па пытаннях прымянення дадзенага Палажэння;

13.2. ажыццяўляе зверку памераў адлічэнняў, якія паступілі на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Міністэрства культуры, са звесткамі аб памерах адлічэнняў, якія прадстаўлены мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;

13.3. мае права выносіць у адрас мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якім не забяспечваецца выкананне дадзенага Палажэння, прадпісанне аб устараненні выяўленага парушэння.