Праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"

                                                                                                                                                          Праект

Указа

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

                                                                                            №                                                          г. Мінск

 

Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

  1. Унесці змяненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

1.1. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 527 “Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны”:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за карыстанне нерухомымі матэрыяльнымі гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі (іх часткамі) і іх тэрыторыямі.”;

Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанае гэтым Указам, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца);

1.2. у Палажэнні аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 снежня 2004 г. № 601 “Аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва”:

у пункце 2:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"адлічэнні за карыстанне нерухомымі матэрыяльнымі гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі (іх часткамі) і  іх тэрыторыямі;";

абзац чацвёрты выключыць;

у абзацы сёмым пункта 7 словы “рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ” замяніць словамі “рамонтна-рэстаўрацыйных работ”.

  1. Прадаставіць права растлумачваць пытанні прымянення дадзенага Указа Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанаму ім дзяржаўнаму органу.
  2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
  3. Дадзены Указ уступае ў сілу ў наступным парадку:

пункты 1  і  2   -   з  1 студзеня 2018 г.;

іншыя палажэнні гэтага Указа - пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт

Рэспублікі Беларусь